1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія ўлады хочуць спыніць "анархію ў Інтэрнэце"

Паўлюк Быкоўскі

А. Лукашэнка зганіў Міністэрства інфармацыі за тое, што пакуль не прыняты закон, які рэгламентуе статус электронных СМІ. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу спыніць "анархію ў Інтэрнэце". У што гэта можа выліцца?

https://p.dw.com/p/BQCf
Фото: picture-alliance/dpa

Насамрэч, большасць пачула толькі патрабаванне спыніць "анархію ў Інтэрнэце" і пачалі разважаць, ці збіраюцца ўлады будаваць Вялікую кітайскую сцяну, каб гарантаваць беларусаў ад сутыкнення з непажаданымі інтэрнэт-рэсурсамі. Адмыслоўцы кажуць, што тэхнічна гэта магчыма. Найбольш эфектыўны варыянт - на паўночнакарэйскі ўзор забараніць Інтэрнэт. Менш эфектыўна і вельмі дорага зрабіць на кітайскі ўзор фільтр на ўваходным шлюзе. Пра апошняе перыядычна ўзнікаюць чуткі, але яны не знаходзяць пацвярджэння. Таму адзін з дзеячоў, які актыўна змагаецца з кіроўным рэжымам у інтэрнэт-прасторы, у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" выказаў думку, што...

"Сейчас речь идет не о том, что правительство хочет оградить широкие массы населения от некой нежелательной информации, сколько привлечь к ответственности отдельных людей, которые используют Интернет, чтобы передать людям независимую правдивую информацию".

Распачынальнік першай у краіне інтэрнэт-газеты "Белорусские новости" Аляксандр Класкоўскі, ў сваю чаргу, зазначае, што гэта не першая заява такога кшталту, але...

"Інтэрнэт ствараўся на выпадак атамнай вайны і ўжо захады... не дадуць такога стоадсоткавага эфекту. Заглушыць Інтэрнэт нельга".

Калі ж казаць пра ўнармаванне Сусветнага павуціння, то...

"дастаткова і цяперашніх існых законаў. Яны цалкам рэгулююць і сфэру Інтэрнэту, таму што яна распадаецца на дзьве часткі: тое, што касаецца сувязі і камунікацыяў -- ёсьць адпаведнае заканадаўства, тое, што тычыцца СМІ -- таксама ёсць закон аб друку і іншых СМІ... Калі ўжо хочыцца рабіць закон, то трэба браць за ўзор Расею... Там гэтая рэгістрацыя добраахвотная і яна дае пэўныя магчымасці, тады рэдакцыя [Інтэрнэт-СМІ] атрымлівае пэўныя перавагі. Як любая іншая рэдакцыя, яна набывае пэўны юрыдычны статус".

Вось і Юры Зісер, кіраўнік партала TUT.BY, на які магчыма прэзідэнт намякаў пад час свайго "супрацьанархійнага" спічу, не супраць парадку ў Інтэрнэце.

"Я уже давно писал всякие воззвания за чистоту наших форумов, выступал за то, что в Интернете должен верховенствовать закон, поэтому в этом смысле я с ним совершенно солидарен. Считаю, что нынешние законы абсолютно достаточны, для того, чтобы навести порядок. Нужно просто их применять".

З Юрыям Зісерам згодны прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец:

"Я вообще не понимаю, что такое анархия в интернете, потому что в принципе, все что пишется в Интернете и распространяется, оно все равно в той или иной степени все равно регулируется уже действующими нормативно-правовыми актами".

Андрэй Бастунец перакананы, вынікам наступнай рэгламентацыя дзейнасці ў Інтэрнэт будзе, у першую чаргу, кропкавае выключэнне або блакаванне нейкіх інтэрнэт-рэсурсаў, прыцягненне да адказнасці нейкіх пэўных людзей, якія працуюць у Інтэрнэце, у тым ліку і блогераў. Што тычыцца кантролю за электроннай поштай ці падарожжах па сеціву, то Сяргей Зікрацкі, юрыст, які спецылізуецца на пытаннях грамадскай камунікацыі, патлумачыў:

"Если говорить об электронной почте и об обязанности провайдеров предоставлять информацию об электронной почте, то это, очевидно, является вмешательством в личную жизнь и нарушением права на переписку. Поэтому ни в какой форме это не может быть у нас оформлено, поскольку это будет нарушением Конституции. У нас подобного рода информация может предоставляться только по запросу правоохранительных органов на основании возбужденного и находящегося в производстве уголовного дела".

То бок з пункту гледжання права ўсё гэта цяжка абгрунтаваць.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще