Еўропа зацікаўлена ў пераменах ў Беларусі
30 января 2009 г.У беларускай сталіцы прайшла сустрэча намесніка міністра замежных справаў Каралеўства Данія Міхаэля Сільмера-Ёнса, які прыбыў у Мінск з мэтаю выпрацоўкі Даніяй агульнай пазіцыі ў дачынені да Беларусі, з намеснікам кіраўніка Руху "За свабоду" Віктарам Карняенкам.
Як паведаміў Віктар Карняенка ў інітэрв’ю Deutsche Welle, пад час сустрэчы адбмяркоўвалася ўжо традыцыйные кола пытанняў: ці ёсць перамены ў Беларусі, будучыя прэзідэнцкія выбары і якой павінна быць палітыка Даніі і Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі ў найбліжэйшай перспектыве. Таксама абмяркоўвалася пытанне ўдзелу Беларусі ў праграме "Усходняе партнёрства", перспектывы ўступлення краіны ў Раду Еўропы.
Зацікаўленасць у пераменах
Па словах Віктара Карняенкі, Рух "За свабоду" выстыупае за тое, каб праграма "Усходняе партнёрства" распаўсюдзілася і на Беларусь, і каб Беларусь як мага хутчэй стала паўнапраўным Сябрам Рады Еўропы, але пры ўмове выканання ўсіх неабходных для гэтага патрабаванняў. "Гэта павінна адбывацца не праз "чорны ход", а на агульных падставах, тады мы гатовы спрыяць гэтаму працэсу", - падкрэсліў палітык.
Віктар Карняенка адзначыў, што той факт, што заходнія пасадоўцы самага высокага ўзроўню прыязджаюць у Беларусь, сустракаюцца як з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў, так і з уладай, сведчыць пра зацікаўленасць Еўропы ў пераменах у Беларусі.
Міхаэль Сільмер-Ёнс таксама сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. (гк)