1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лідэр Моладзі БНФ сілай адпраўлены ў войска

28 января 2009 г.

У сераду, 27 студзеня, у Мінску быў затрыманы лідэр Моладзі БНФ Франак Вячорка. Як паведамілі ў райваенкамаце, моладзевага актывіста адвезлі ў вайсковую частку гораду Баранавічы Брэсцкай вобласці.

https://p.dw.com/p/Ghy9
Фота з архівуФото: BilderBox

У сераду, 27 студзеня, на адной з мінскіх вуліц быў затрыманы лідэр Моладзі БНФ, сябра Сойму Партыі БНФ Франак Вячорка. Як паведамілі ў ваенкамаце Савецкага раёна сталіцы, яго адвезлі ў вайсковую частку горада Баранавічы Брэсцкай вобласці, дзе маладзён мае несці службу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе.

Як адзначыў у інтэрв’ю Deutsche Welle бацька актывіста, першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, малады чалавек меў адтэрміноўку ад прызыўных мерапрыемстваў як мінімум яшчэ тыдзень. Паводле словаў палітыка, у сераду Франак Вячорка быў схоплены невядомымі ў горадзе. У ваенкамаце Савецкага раёна Мінска падпалкоўнік Загорскі заявіў Вінцуку Вячорку, што Франак адпраўлены ў войскі ў горад Баранавічы.

Бацька Франака Вячоркі лічыць, што супрацоўнік ваенкамата парушыў заканадаўства. Ён ацэньвае такія дзеянні "як дэманстрацыю на вачах усёй Беларусі, усяго беларускага грамадства, Еўропы, якая так марыць пра дыялог з Лукашэнкам, ягонага сапраўднага стаўлення да законаў і Канстытуцыі".

Па словах першага намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, зараз па факце адбытага рыхтуецца скарга ў Генеральную пракуратуру Беларусі. "Такога нахабства пры парушэнні правоў я, прызнацца, нават не мог сабе ўявіць", - адзначыў палітык. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще