Міхаіл Залескі: Узімку будзем есці бульбу з салам ды радавацца жыццю
29 июня 2009 г.Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, за 5 месяцаў 2009 году ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года рэальная заработная плата ў краіне з ўлікам інфляцыі павялічылася ў сярэднім на 2,4 адсоткі. Але грамадзяне кажуць, што ўзровень жыцця зніжаецца. За тлумачэннямі Deutsche Welle звярнулася да незалежнага эканаміста Міхаіла Залескага.
Deutsche Welle: Дык хто бліжэй да ісціны, супрацоўнікі статыстычнага камітэту або тыя, хто скардзіцца на малыя заробкі?
Міхаіл Залескі: Статыстычнаму камітэту – камітэтава, а народу – народава. Бо беларускі народ спажывае не сярэднюю налічаную заработную плату, пра якую робяць справаздачу чыноўнікі. Грамадзяне спажываюць сярэдні душавы прыбытак ў сям'і. І вось тут мы бачым наступную карціну: даходы па групах насельніцтва вельмі моцна адрозніваюцца.
Ёсць будаўнікі, у каторых прыбытак вышэй за сярэдні па краіне ў 700 тысячаў рублёў, гэта меньш за 180 еўра. А ячшэ ёсць работнікі бюджэтнай сферы - бібляітэкары, медсёстры ды іншыя "няшчасныя", напрыклад, супрацоўнікі сферы сацыяльнага абслугоўвання ды калгаснікі, у каторых палова ад сярэднярэспубліканскага паказчыка.
Вось як ім жывецца? Хай тыя чыноўнікі паспрабуюць пражыць на 350 тысячаў рублёў у месяц, паглядзеў бы я на іх, якія яны будуць вясёлыя пасля гэтага.
- У якой ступені, на ваш погляд, сусветны фінансавы крызіс закрануў беларусаў, як ён адбіваецца на ўзроўні жыцця?
- У Беларусі абсалютна выразны крызіс перавытворчасці. А фінансавы крызіс нас не закрануў, таму што у нам няма рынка каштоўных папераў, няма цывілізаванага ператоку капітала. Натуральна, калі чагосьці няма, дык яно й не баліць.
Але у нас вялікія складскія запасы. Агулам па прамысловасці яны роўныя месячнаму выпуску. У машынабудаванні – на тры месяцы. Ёсць такія пазіцыі тавараў, якія на паўгады назапашаныя, напрыклад, як у лёгкай і ў цукровай прамысловасці.
То бок, прадпрыемствы больш не могуць працаваць на склад і буйныя заводы пераходязць на трохдзённы або чатырохдзённы рабочы тыдзень. Кожны дзень, акрамя беспрацоўных, у адпачынку без аплаты знаходзяцца 25 тысячаў чалавек. Гэта цаласменны прастой па віне адміністрацыі. І яшчэ да 200 тысячаў працоўных занятыя не поўны тыдзень. Вось рэальная карціна, якая адбіваецца на дабрабыце людзей.
- Што будзе надалей за даходамі беларусаў?
- Прагноз на сярэднятэрміновую перспектыву неспрыяльны. Але ў бліжэйшыя два месяцы інфляцыя будзе трохі запавольвацца, таму што ў ліпені і жніўні звычайна скарачаюцца цэны на садавіну-гародніну. Гэта пацягне ўсю цэнавую карціну на дол.
То бок, будзе крыху лягчэй, можна падсілкавацца зелянінкай-ягадкай ды неяк перабіцца. Потым у верасні трэба будзе выпраўляць у школу дзяцей, сёлета гэта будзе вельмі дорага. А ўзімку будзем есці бульбу з салам ды радавацца жыццю.
Але самая крытычная сітуацыя на спажывецкім рынку складзеца пасля новага году, бо перад святамі людзі здадуць парэшткі валюты і Хрыстова нараджэнне адсвяткуюць. А вось ужо потым, калі на прадпрыемствах крэдытаў ўжо не будзе, бо запазычаннасці ў іх і так вялікія, і перспектываў павялічэння продажу прадукцыі няма, - вось тады людзі адчуюць істотныя змены ў іхнім дабрабыце. І пачнецца рэструктурызаціыя сямейных бюджэтаў на карысць харчовых прадуктаў.
Гутарыла: Галіна Пятроўская
Рэдактар: Уладзімір Дорахаў