Фестываль Minsk&Minga быў прысвечаны праблеме палітычных вязняў. На ім выступілі акторка Марына Якубовіч, салістка гурта Shuma Марына Шукюрава (Руся), пісьменніца Ева Вежнавец і гурт Leibonik. Праз свае праекты яны падкрэсліваюць важнасць пытанняў правоў чалавека, свабоды і справядлівасці ў Беларусі.