Кніга "Па што ідзеш, воўча?" беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец трапіла ў шорт-ліст Міжнароднай літаратурнай прэміі за сучасную замежную прозу ў Германіі. На думку журы, аповесць распавядае "гісторыю 20 стагоддзя так пластычна, цікава і дакладна, што захоплівае дух".