26 верасня ў Чырвоным касцёле пры нявысветленых абставінах адбыўся пажар, а 6 кастрычніка стала вядома, што ўлады скасавалі дамову з каталіцкай парафіяй Святых Сымона і Алены пра бязвыплатнае карыстанне Чырвоным касцёлам. DW паразмаўляла пра сітуацыю з каталіцкім святаром Вячаславам Барком.