1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Байкот на карысць?

12 мая 2008 г.

Зарэгістраваны ў Чэхіі “Малады Фронт” вырашыў байкатаваць парламенцкія выбары ў Беларусі. Замест гэтага арганізацыя заклікае беларускіх грамадзянаў выйсці ў дзень галасавання на Кастрычніцкую плошчу Мінску.

https://p.dw.com/p/DyS7
Фото: AP

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы “Маладога Фронта”, Кастрычніцкая плошча ў Мінску - “адзінае месца ў Беларусі, дзе хлусня Цэнтравыбаркаму не дзейнічае”.

Пазіцыю “Маладога Фронта”, “Нямецкай хвалі” патлумачыў лідэр:

Як паведаміў лідэр сталічных маладафронтаўцаў Зміцер Федарук, “такое рашэнне наспела, і досвед апошніх мясцовых выбараў, калі Адзіныя дэмакратычныя сілы казалі, што яны пакажуць увесь сэнс ісці на выбары ды прадэманструюць нейкае яднанне грамадства, паказаў увесь канфуз гэтай сістэмы”.

А байкот можа сапраўды разварушыць грамадства, ліча актывіст, асабліва ў апошніх палітычных варунках, калі ёсць пэўныя дыпламатычныя праблемы з Амерыкай. “Цяпер нават прапусціўшы некалькі чалавек у парламент, Лукашэнка можа легітымізаваць свой урад, гэты парламент і далей праводзіць любую палітыку, нават троху ўзгодненую з Захадам”.

Байкот – адзіная магчымасць сапраўды захаваць сілу апазіцыі і вывесці потым прыхільнікаў пераменаў на плошчу, каб выказаць пратэст, кажа Зміцер Федарук і дадает, што “да ўлады цяпер сапраўды няма ніякага даверу з боку грамадзянаў, і кампанія байкоту можа пайсці толькі на карысць”.