1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Улады разагналі акцыю апазіцыі у Дзень беларускай салідарнасці

17 апреля 2009 г.

На гэтым тыдні ў Мінску спецназ разагнаў чарговую акцыю апазіцыі, сталічны выканкам не дазволіў праводзіць "Чарнобыльскі шлях" у заяўленым фармаце, на волю адпусцілі маладафронтаўца Арцёма Дубскага.

https://p.dw.com/p/HZ7K
Фота з архівуФото: AP

Гэтымі днямі ў сталіцы Беларусі супрацоўнікі міліцыі разагналі чарговую акцыю апазіцыі ў Дзень беларускай салідарнасці, а чыноўнікі Мінгарвыканкаму адмовай адказалі лідэрам партыі БНФ на пададзеную заяўку на правядзенне 26 красавіка "Чарнобыльскага шляху". У той жа час, з Бабруйскага СІЗА пад падпіску аб нявыездзе быў вызвалены актывіст арганізацыі "Малады фронт" Арцём Дубскі.

Разагнаная акцыя

16 красавіка, у традыцыйны Дзень беларускай салідарнасці, актывісты дэмакратычных сілаў Беларусі збіраліся правесці пікет у падтрымку былых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча (у гэты ж дзень ён абвесціў бестэрміновую галадоўку), Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава, якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 у Мінску. Гэтай акцыяй неаябыкавыя грамадзяне штомесяц нагадваюць таксама пра зніклых апанентаў дзейнай улады.

Weißrussland Demonstration der Opposition in Minsk Verhaftungen
Фота з архіву. Разгон акцыі актывістаў апазіцыі у МінскуФото: AP

Некалькі дзесяткаў чалавек сталі ў жывы ланцуг на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, узняўшы партрэты згаданых асобаў, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі Еўрапейскага Звязу. Праз некалькі хвілінаў спецназаўцы за некалькі імгненняў выціснулі людзей з плошчы і гналі некалькі кіламетраў ажно да Камсамольскага возера. Пры гэтым сілавікі штурхалі людзей, а сцягі адабралі і знішчылі. Разгон мірнай акцыі адбыўся нягледзячы на тое, што ў Мінск прыбыў міністр замежных справаў кіруючай у Еўразвязе Чэхіі Карэл Шварцэнберг.

Міліцыянты збілі журналіста

У гэты ж дзень увечары ад дзеянняў міліцыянтаў пацярпеў фотакарэспандэнт, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Уладзімір Грыдзін. На пачатку на дзевятую вечара ён рабіў фотраэпартаж ля будынка Першамайскага РУУС, у якім адбываўся пажар.

Міліцыянты збілі карэспандэнта і знішчылі здымкі. Супрацоўнікі сілавы структураў не рэагавалі на той факт, што журналіст, які меў пасведчанне сябра БАЖ, выконваў свой прафесійны абавязак на месцы здарэння.

Улады перашкаджаюць "Чарнобыльскаму шляху"

Мінгарвыканкам адмовіў лідэрам партыі БНФ – заяўнікам “Чарнобыльскага шляху” - у правядзенні акцыі ў заяўленым фармаце. Чыноўнікі прапанавалі правесці шэсце ад Акадэміі навук па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор і потым да Чарнобыльскае капліцы.

Weißrussland Demonstration Tschernobyl in Kiew
Фота з архіву. "Чарнобыльскі шлях - 2006".Фото: AP

Старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і яго першы намеснік Вінцук Вячорка заявілі прадстаўнікам Мінгарвыканкаму, што вуліца Сурганава зараз рамантуецца, і там няма магчымасці правесці людзей па ходніках, таму яны не згодныя з такой прапановай. Заяўнікі акцыі кажуць, што калі чыноўнікі не зменяць свайго рашэння, яны здымуць з сябе адказнасць за магчымыя наступствы.

Вызвалены актывіст

У Бабруйску з мясцовага СІЗА пад падпіску аб нявыездзе адпушчаны актывіст арганізацыі "Малады фронт", фігурант вядомага леташняга "Працэсу чатырнаццаці" Арцём Дубскі. Юнак чакае суда паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі за парушэнне парадку адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі па месцы жыхарства.

Дубскі быў асуджаны на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў у студзені мінулага году. У ноч з 12 на 13 лютага памежнікі знялі маладзёна з цягніка, калі ён вяртаўся ў Мінск з мэтай паўдзельнічаць у адзначэнні Дня святога Валянціна з Украіны, дзе раней папрасіў прытулку.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще