1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларусь: Правы чалавека на тыдні

29 мая 2009 г.

Зняволены Мікалай Аўтуховіч страціў ужо больш за 20 кіло вагі за час галадоўкі пратэсту, студэнта выключылі з ВНУ за салідарнасць з ваўкавыскім экс-прыдпрымальнікам, 1 чэрвеня пачнецца суд над фігурантам "Працэса 14-ці".

https://p.dw.com/p/I0Dd
Участники акции протеста в Минске требуют отдать под суд президента Лукашенко
Фото: AP

Мікалай Аўтуховіч, арыштаваны больш за тры месяцы таму разам с Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам, працягвае галадоўку пратэсту і страціў ужо больш за 20 кілаграмаў вагі. У Баранавічах з універсітэта выключаны моладзевы актывіст за графіці ў падтрымку Аўтуховіча, а 1 чэрвеня пачнецца судовы працэс над фігунатам "Працэсу чатырнаццаці", якому пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Галадоўка Аўтуховіча працягваецца

Былы прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, які другі месяц трымае галадоўку пратэсту ў сталічным СІЗО, страціў ужо больш за дваццаць кілаграмаў вагі.

Як паведаміў журналістам праваабаронца Алег Воўчак, стан здароўя экс-бізнесоўца, якога некалькі гадоў таму "Міжнародная амністыя" прызнавала вязнем сумлення разам з калегам Аўтуховіча Юрыем Лявонавым (зараз у следчым ізаляраты знаходзяцца Аўтуховіч, Лявонаў і яшчэ адзін жыхар Ваўкавыска Уладзімір Асіпенка), пагаршаецца з кожным днём. Але спыняць такую небяспечную акцыю пратэста Мікалай Аўтуховіч не збіраецца.

Выключылі за графіці

Пресс-конференция активистов "Молодого Фронта"
Актывісты "Маладога Фронту", фота з архівуФото: DW/Gennadij Konstantinov

Тым часам, актывісту Баранавіцкай філіі "Маладога фронту" Пятру Рузаву, які навучаўся на першым курсе фінансава-прававога факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта, паказалі пастанову аб яго адлічэнні з ВНУ за подпісам рэктара з фармулёўкай "парушэнне ўнутранай дысцыпліны". Гэтаму паслужыў нядаўні суд над актывістам. Рузава асудзілі да штрафу за графіці "Свабоду Аўтуховічу", нанесенае на будынак гарадскога мясакамбіната.

Па словах актывіста, пра пастанову рэктара аб выключэнні ён даведаўся толькі па падпісанні, ніякага Савету прафілактыкі, які мусіць праходзіць студэнт пры парушэнні статута універсітэта, не было. "З пачатку году універсітэт неаднаразова наведвалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі, якія пагражалі адлічэннем за грамадскую дзейнасць. Відаць, суд за графіці стаўся апошняй кропляй", - лічыць Пётр Рузаў.

Чарговы працэс над актывістам

На 1 чэрвеня прызначаны разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука. Маладзёну - аднаму з фігурантаў гучнага леташняга "Парацэса 14-ці", выставілі абвінавачанне ў парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання. Гэта артыкул 415 Крымінальнага кодэкса, паводле якога Дашуку пагражае зняволенне тэрмінам ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Николай Автухович
Мікалай Аўтуховіч, фота з архівуФото: Wladimir Osipenko

Абвінавачанне актывісту было прад’яўлена сёлета 23 лютага. Паводле супрацоўнікаў праваахоўных органаў, Дашуку было вынесена некалькі папярэджанняў за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання ў выглядзе "хатняга арышту". У дзень прад’яўлення абвінавачвання моладзевы актывіст быў змешчаны ў Мінскі следчы ізалятар МУС, але на наступны дзень пракурор прыняў рашэнне змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Непаўнагадовы Максім Дашук у 2008 годзе быў асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за ўдзел у студзеньскай вулічнай акцыі пратэста прадпрымальнікаў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" прызнала Максіма Дашука вязнем сумлення. У адпаведнай заяве арганізацыі ягонае прозвішча стаіць сярод адзінаццаці фігурантаў "Працэсу 14-ці", якія на цяперашні момант знаходзяцца пад хатнім арыштам і пры самым дробным парушэнні ў любы момант могуць апынуцца ў вязніцы.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Марына Нікіціч

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще